Відэа, як БАТЭ выйграў у брэсцкага “Дынама”, а Глеб спрабаваў забіць гол

Відэа, як БАТЭ выйграў у брэсцкага “Дынама”, а Глеб спрабаваў забіць гол

Футбалісты БАТЭ распачалі выступ у другім крузе чэмпіянату Беларусі з перамогі над брэсцкім “Дынама”. 29 ліпеня каманды сустрэліся на “Барысаў-Арэне” ў рамках 16-га тура першынства краіны. Гульня праходзіла падчас моцнай залевы, на трыбунах фанаты гасцей паводзілі сябе надзвычай актыўна.

Брэстаўчане выйшлі на поле ва ўзмоцненым складзе — не так даўно туды перабралася значная частка гульцоў з “Белшыны”. Тым не менш гульня не заладзілася для іх амаль адразу — на 16-й хвіліне за фол быў выдалены брамнік дынамаўцаў Уладзіслаў Кужаль. Дзякуючы памылцы гасцей, БАТЭ зарабіў пенальці, якое паспяхова рэалізаваў на 21-й хвіліне Міхаіл Гардзяйчук. Другі гол на 62-й хвіліне забіў Каспар Дубра. У выніку матч скончыўся з лікам 2:0.

Пры гэтым гледачы і спецыялісты асобна адзначылі спробу атакі у выкананні паўабаронцы БАТЭ Аляксандра Глеба — мяч, які ён накіраваў у вароты сапернікаў, хоць і трапіў у перакладзіну, але ўсё ж уразіў.

Нагадаем, што 29 ліпеня ў 16-м туры згулялі таксама “Слуцк” і “Славія” — 1:0, “Граніт” — “Нёман” — 0:1.

Сёння, 30 ліпеня, наваполацкі “Нафтан” згуляе са сталічнай “Іслаччу”. 31 ліпеня пройдуць матчы “Крумкачы” — “Белшына”, “Віцебск” — “Мінск”, “Шахцёр” — “Гарадзея”.

Матч “Дынама” (Мінск) — “Тарпеда-БелАЗ” будзе перанесены на 8 кастрычніка.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі