Відэа: у чэмпіянаце Расіі па хакеі з мячом каманды 20 разоў забілі ў свае брамы

Відэа: у чэмпіянаце Расіі па хакеі з мячом каманды 20 разоў забілі ў свае брамы

У чэмпіянаце Расіі па хакею з мячом каманды 20 разоў забілі ў свае брамы. Такі незвычайны выпадак адбыўся ў адным матчы, у Архангельску гулялі мясцовы "Воднік" і іркуцкі "Байкал-Энергія". Першы тайм скончыўся ўнічыю 0:0, а ў другім тайме было забіта два дзясяткі галоў. Госці выйгралі з лікам 11:9. Цікава, што ўсе 11 галоў у сваю браму забіў адзін з хакеістаў "Водніка" — Алег Півавараў.

Як адзначае sport-express.ru, каманды не хацелі перамагаць. Мяркуецца, што яны выбіралі сабе зручнага саперніка ў плэй-оф.

Пасля гульні галоўны трэнер "Водніка" адмовіўся каментаваць дзіўны матч, а галоўны трэнер іркуцкай каманды сказаў, што "не мы пачыналі гэты цырк".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі