Відэа: "Манчэстар Сіці" ў Лізе чэмпіёнаў вырваў перамогу ў "Манака" — 5:3

Відэа: "Манчэстар Сіці" ў Лізе чэмпіёнаў вырваў перамогу ў "Манака" — 5:3

У аўторак прайшлі два матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Манчэстар Сіці" вырваў перамогу ў "Манака" — 5:3. Па ходу гульні гаспадары поля прайгравалі з лікам 1:2, 2:3, але знайшлі сілы, каб змяніць сітуацыю на полі.

"Баер" саступіў "Атлетыка" — 2:4. Нямецкая каманда прайгравала з лікам 0:2, зраўняла яго, але пасля быў аўтагол і трапны ўдар Торэса.

У сераду пройдуць яшчэ два матчы 1/8 фіналу, у іх сустрэнуцца "Порту" і "Ювентус", "Севілья" і "Лестар". Пачатак у 22.45. Жывыя трансляцыі запланаваныя на тэлеканалах "Беларусь 5" і "Беларусь 2".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі