Віцебскі студэнт забіў суседа па пакоі за неаплачаны рахунак у кавярні

Віцебскі гараддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы на 21-гадовага віцебскага студэнта. Яго вінавацяць у забойстве суседа па пакоі ў інтэрнаце.

Як паведамляла Еўрарадыё, 22 снежня 2014 года ў інтэрнаце Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны быў знойдзены труп 24-гадовага студэнта. Па падазрэнні ў забойстве праваахоўнікі затрымалі 21-гадовага студэнта, які жыў у адным пакоі з забітым.

Віцебскага студэнта падазраюць у забойстве суседа па інтэрнаце

Высветлілася, што ў ноч з 21 на 22 снежня студэнты разам пайшлі ў адну з віцебскіх кавярняў, дзе знаходзіліся да самае раніцы. Перад закрыццём кавярні адзін са студэнтаў вярнуўся ў інтэрнат. А другі не змог аплаціць выстаўлены кошт, бо не меў грошай. Таму ён пакінуў у заклад свой мабільнік.

Пакрыўдзіўшыся на ўчынак таварыша, ён вярнуўся ў інтэрнат і паспрабаваў пабудзіць суседа, каб даведацца, чаму той сышоў з кавярні не заплаціўшы. Не атрымаўшы адказу, студэнт пачаў біць суседа, ад чаго той памёр.

Следства сабрала доказы віны затрыманага і правяло шэраг экспертызаў. Крымінальная справа на студэнта перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Фота — sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі