Віцебскі “мінёр” ледзь не сарваў гульню “Што? Дзе? Калі?” (фота)

Віцебская міліцыя і пажарныя былі вымушаныя эвакуяваць супрацоўнікаў і наведнікаў гарадского цэнтра культуры. Праваахоўнікі сказалі людзям, што паступіла паведамленне пра мініраванне будынак. Інцыдэнт адбыўся пад вечар 23 траўня.

Першыя аўтамабілі МНС і міліцыі з’явіліся каля будынка цэнтра ў 16.20. Праз дзесяць хвілін тут павінна была пачацца гульня “Што? Дзе? Калі?”, таму ў памяшканні знаходзілася дастаткова шмат сябраў віцебскага інтэлектуальнага клуба. Ім і супрацоўнікам цэнтра загадалі пакінуць будынак.

Таксама быў ачэплены сквер Маякоўскага, з якога выдалілі наведнікаў, і тратуар уздоўж вуліцы Леніна да дворыка ратушы.

Сапёры працавалі на месцы інцыдэнту каля дзвюх гадзінаў, пасля чаго наведнікам дазволілі вярнуцца ў будынак цэнтра культуры. Бомбу не знайшлі, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”.

Фота: news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі