Верталёт МНС Беларусі перавёз фюзеляж Мі-26 вагой каля 18 тон (відэа)

Верталёт МНС Беларусі перавёз фюзеляж Мі-26 вагой каля 18 тон (відэа)

Верталёт Мі-26 МНС Беларусі перавёз на знешняй падвесцы фюзеляж таксама Мі-26 вагой каля 18 тон. Яго транспартавалі на завод для рамонту. Прэс-служба ратавальнікаў адзначае, што маршрут распрацавалі такім чынам, каб верталёт не пралятаў над населенымі пунктамі. Палёт адбываўся на вышыні 150-200 метраў на найменшай магчымай хуткасці — да 80 км/г.

14 сакавіка верталёт МНС таксама перавозіў фюзеляж верталёта Мі-26, з Мінскай вобласці ў Брэсцкую. Аднак вага фюзеляжа была меншай — каля 11 тон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі