Венгрыя адмовіцца ад ідэі падатку на інтэрнэт-трафік

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што законапраект аб падатку на інтэрнэт-трафік, які стаў прычынай масавых акцый пратэсту па ўсёй краіне, адазваны. У цяперашнім выглядзе, па словах Орбана, гэты закон не можа быць ухвалены, паколькі жыхары Венгрыі палічылі яго неабгрунтаваным.

Дэманстранты, у тым ліку звыш 10 тысяч чалавек на мітынгу ў Будапешце, сцвярджаюць, што законапраект можа паставіць пад пагрозу свабоду слова і доступу да інфармацыі, паведамляе ВВС.

Кіруючая партыя "Фідэс" прапаноўвала прыняць падатковы законапраект, каб збалансаваць бюджэт Венгрыі ў 2015 годзе, аднак Еўразвяз назваў гэта "дрэннай ідэяй", якая закранае пытанне палітычнай волі. Падатку на інтэрнэт-трафік няма ні ў адной з еўрапейскіх краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі