Венедыктаў падарыў Лукашэнку шахматы за 7 тысяч еўра, вырабленыя ў Мінску

Венедыктаў падарыў Лукашэнку шахматы за 7 тысяч еўра, вырабленыя ў Мінску

Галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў падарыў Аляксандру Лукашэнку шахматы. Яны абмяняліся падарункамі пасля інтэрв'ю. Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка атрымаў шахматы, вырабленыя ў Мінску ў студыі беларускага мастака Леаніда Галаўко. У наборы — рускія воіны Аляксандра Неўскага (белыя фігуры) і тэўтонскія рыцары (чорныя). Шахматы выраблены з фарфору, золата і плаціны, а дошка — з карэльскай бярозы. Каштуюць яны каля 7 тысяч еўра.

Венедыктаў атрымаў ад Лукашэнкі традыцыйны падарунак — кошык з беларускімі прадуктамі.

Венедыктаў падарыў Лукашэнку шахматы за 7 тысяч еўра, вырабленыя ў Мінску
БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі