Варанецкі: Дзверы для членаў Палаты прадстаўнікоў адкрыліся не толькі ў Польшчу

Варанецкі: Дзверы для членаў Палаты прадстаўнікоў адкрыліся не толькі ў Польшчу

Польскі парламент наведала беларуская афіцыйная дэлегацыя. У яе складзе былі намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук і кіраўнік камітэта па міжнародных справах нижняй палаты парламента Валерый Варанецкі. Яны сустрэліся з кіраўніцтва Сената і Сейма.

Газета Rzeczpospolita цытуе словы Варанецкага. Ён сказаў, што дзверы для членаў Палаты прадстаўнікоў адкрываюцца не толькі ў Польшчу: “У гэтым годзе чакаецца візіт у Беларусь кіраўнікоў парламентаў Славакіі і Чэхіі. У нас ёсць планы наведаць Бундэстаг і парламенты Францыі і Італіі”.

Гэта азначае, што не толькі Польшча ўносіць свой уклад у працэс легітымізацыі беларускага парламента, адзначае выданне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі