Валютныя ўклады жыхароў Беларусі за 2016 год скараціліся на $700 млн

Валютныя ўклады жыхароў Беларусі за 2016 год скараціліся на $700 млн

Валютныя ўклады жыхароў Беларусі за 2016 год скараціліся на 700 млн долараў ЗША. Па стане на 1 студзеня 2017 года тэрміновыя валютныя ўклады насельніцтва склалі 6 млрд 998,9 млн долараў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя банкаўскай статыстыкі.

Адзначаецца, што тэрміновыя рублёвыя ўклады насельніцтва ў мінулым годзе павялічыліся (з улікам налічаных адсоткаў) на 12% і дасягнулі 2,95 млрд рублёў. Пры гэтым сярэдняя стаўка па рублёвых дэпазітах фізічных асоб у мінулым годзе склала 18,3% (з тэрмінам размяшчэння сродкаў да аднаго года) і 21,4% (пры ўмове размяшчэння сродкаў больш за год). Атрымліваецца, што без уліку налічаных адсоткаў у 2016 годзе адбылося зніжэнне і рублёвых дэпазітаў фізасоб.

Эканамісты памяншэнне ўкладаў насельніцтва тлумачаць пераважна тым, што рэальныя даходы беларусаў у мінулым годзе працягвалі скарачацца. І каб падтрымаць спажыванне на ранейшым узроўні людзі трацілі свае зберажэнні. Насельніцтва на наяўным рынку ў 2016-м прадало замежнай валюты на 2,4 млрд долараў больш, чым купіла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі