Валютная выручка Беларусі знізілася на 5 мільярдаў долараў

У першым паўгоддзі 2015 года валютная выручка Беларусі склала 16,7 млрд долараў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года яна знізілася на 4,9 млрд долараў. Пры гэтым, як інфармуе БелаПАН, сальда знешнеэканамічных плацяжоў Беларусі за кошт больш значнага зніжэння імпарту склалася станоўчым.

Дарэчы, у чэрвені валютныя паступленні Беларусі ад экспарту тавараў і паслуг, даходаў і трансфертаў склалі 3,1 млрд долраў. Гэта ніжэй за чэрвень 2014-га на 19,8%.

Значнае зніжэнне валютнай выручкі Беларусі тлумачыцца пераважна скарачэннем аб'ёму экспарту тавараў.

Адначасова са скарачэннем экспартнай выручкі Беларусі адбылося яшчэ больш значнае зніжэнне плацяжоў за мяжу. Так, плацяжы Беларусі за мяжу скараціліся за год на 26,3%. У першай палове 2014 года яны складалі 20,3 млрд долраў, у першым паўгоддзі 2015-га — 15 млрд долараў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі