Ва Ушацкім раёне зваліўся дэльтаплан, пілот загінуў

Ва Ушацкім раёне зваліўся дэльтаплан, пілот загінуў

Трагічнае здарэнне адбылося 11 студзеня ва Ушацкім раёне Віцебшчыны. Каля 17-й гадзіны відавочца паведаміў мясцовым ратавальнікам, што каля вёскі Лутава Ушацкага сельсавета зваліўся лятальны апарат.

У полі за 400 метраў ад вёскі ратавальнікі выявілі аднамесны дэльтаплан. На месцы падзення быў знойдзены труп пілота-мужчыны.

Міліцыя ачапіла месца падзення дэльтаплана. Прыналежнасць лятальнага апарата і асоба пілота высвятляюцца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі