Узімку і ўлетку беларусы будуць плаціць за газ па аднолькавых тарыфах

Узімку і ўлетку беларусы будуць плаціць за газ па аднолькавых тарыфах

Зрабіць летнія і зімовыя тарыфы на газ аднолькавымі прапаноўвае ДВА "Белпалівагаз". Пра гэта гендырэктар аб'яднання Леанід Рудзінскі распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 21 ліпеня.

"Ёсць зімовая і летняя цана на газ. Мы будзем прапаноўваць разгледзець адзіную цану", — перадае interfax.by яго словы. Пры гэтым кіраўнік канцэрна дадаў, што мяркуецца прызначыць сярэдні кошт.

Таксама Рудзінскі паведаміў, што сёлета павышаць кошты на газ для насельніцтва не плануецца. Не запланаваная таксама і індэксацыя тарыфаў.

У будучыні, па яго словах, могуць скараціць колькасць груп насельніцтва, якім газ прадастаўляецца па субсідаваных тарыфах. Акрамя таго, можа ўзмацніцца розніца тарыфаў у залежнасці ад аб'ёмаў спажывання газу.

На цяперашні час, удакладніў Рудзінскі, жыхары Беларусі спажываюць каля 1,9 млрд кубаметраў газу ў год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі