Усталяванне апавяшчальнікаў чаднага газу ў кватэрах будзе абавязковым

Усталяванне апавяшчальнікаў чаднага газу ў кватэрах будзе абавязковым

Усталяванне апавяшчальнікаў чаднага газу ў кватэрах будзе абавязковым. Такое правіла ўвядуць да канца 2016 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўнага інжынера сектара тэхінспекцыі ўпраўлення сістэм газазабеспячэння ДПА “Белпаліўгаз” Ігар Петрык.

Апавяшчальнікі павінны будуць усталяваць у дамах, дзе выкарыстоўваецца газавае абсталяванне. На сёння такія прылады ставяць толькі па жаданні ўласніка жылля. Спецыяліст патлумачыў, што пры выяўленні чаднага газа прыбор падае гукавы або светлавы сігнал.

Патрэба ў такіх апавяшчальніках з’явілася пасля шэрагу інцыдэнтаў, якія адбыліся ў першыя месяцы гэтага года ў розных гарадах Беларусі. Найбольш значным здарэнне была трагедыя ў Барысаве, дзе ад чаднага газу памерлі адразу дзесяць чалавек.

Апавяшчальнік будзе каштаваць 22 рублі. Паводле прадстаўніка “Белпаліўгаза”, прыбор будуць набываць і ўсталёўваць самі жыхары кватэр, за свой кошт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі