Улады прызначылі суботнік у Курапатах на 12-ю гадзіну 25 сакавіка

Улады прызначылі суботнік у Курапатах на 12-ю гадзіну 25 сакавіка

Улады прызначылі суботнік у Курапатах на 12-ю гадзіну 25 сакавіка. Як інфармуе БЕЛТА, у ім паўдзельнічаюць прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, БРСМ, "Белай Русі", працоўных калектываў, сродкаў масавай інфармацыі.

Як вядома, на працягу дзесяцігоддзяў улады мала цікавіліся Курапатамі, урочышчам на ўскраіне Мінска, дзе пахаваныя дзясяткі тысяч ахвяраў савецкіх карных органаў. Гэтае месца даглядалі грамадскія актывісты, сябры КХП-БНФ, Партыі БНФ. Аднак сёлета ўлады вырашылі стварыць там мемарыял, у рэдакцыі газеты "СБ. Беларусь сегодня" прайшоў адмысловы круглы стол, быў прызначаны суботнік.

24 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Курапатах неўзабаве створаць мемарыяльны комплекс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі