Улады Бельгіі ўдакладнілі колькасць ахвяраў тэрактаў у Бруселі

Улады Бельгіі ўдакладнілі колькасць ахвяраў тэрактаў у Бруселі

Бельгійскія ўлады заявілі, што колькасць загінулых у выніку трох выбухаў у Бруселі на мінулым тыдні склала 32 чалавекі, а не 35, як паведамлялася раней. Як высветлілася, траіх ахвяраў тэрактаў, якія мелі двайное грамадзянства, памылкова ўнеслі ў спісы двойчы.

Колькасць параненых па-ранейшаму ацэньваецца прыкладна ў 250 чалавек.

Выбухі ў Бруселі адбыліся раніцай 22 сакавіка. Трое тэрарыстаў-смяротнікаў падарвалі сябе ў людных месцах: дзве бомбы спрацавалі ў аэрапорце, трэцяя — на станцыі метро ў цэнтры горада.

Адказнасць за інцыдэнт узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава”, забароненая ў многіх краінах. Пасля гэтага ў Бельгіі, Францыі і Нямеччыне затрымалі болей за дзесяць чалавек, але некаторых давялося адпусціць з-за недахопу доказаў, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі