Уладальнікаў сайтаў збіраюцца штрафаваць за маўчанне пра выдаленую інфармацыю

Уладальнікаў сайтаў збіраюцца штрафаваць за маўчанне пра выдаленую інфармацыю

Уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі збіраюцца штрафаваць за маўчанне пра выдаленую інфармацыю па абароце наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і аналагаў. Яны мусяць паведамляць пра такія факты ў Міністэрства інфармацыі. Для ІП ці юрыдычнай асобы прадугледжаны штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 420 тысяч да 1 млн 50 тысяч рублёў), для фізічнай — да 100 базавых (да 2 млн 100 тысяч рублёў). Пра гэта 12 траўня паведаміў журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў, чалец камісіі па нацыянальнай бяспецы Васіль Алексіенка (на здымку).

Паводле яго слоў, прапануецца ўнесці адпаведныя змены ў заканадаўства. Разглядаць іх дэпутаты будуць на сённяшнім пасяджэнні. Гэтыя, а таксама іншыя прапановы (у тым ліку і па барацьбе з карупцыяй) прадставіць міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі