Украінскую лётчыцу Саўчанка накіроўваюць на псіхіятрычную экспертызу

Таксама суд пастанавіў этапаваць яе ў Маскву на псіхіятрычную экспертызу. Саўчанка заявіла ў судзе, што не разумее, якое дачыненне расійскі суд мае да справаў Украіны.

Абарона Саўчанка прасіла вызваліць яе пад заклад і спадзявалася на палітычную дамоўленасць кіраўніцтва Украіны і Расіі, але расійскія ўлады вырашылі пакінуць лётчыцу пад вартай да 30 кастрычніка.

Надзея Саўчанка, якую прэзідэнт Украіны днямі ўзнагародзіў ордэнам “За мужнасць”, заявіла на судзе ў Варонежы, што ні ў чым не вінаватая перад расійскай дзяржавай і не прызнае права судзіць яе.
 
“Я да гібелі журналістаў не спрычынілася. Я не разумею, якое дачыненне расійскія следства і суд маюць да справаў Украіны. Я вайсковец Украіны і выконвала сваю працу. Як замежнікі могуць вырашаць, як мне абараняць Радзіму?” — працытаваў у сваім мікраблогу прамову Саўчанка адзін з яе адвакатаў Мікалай Полазаў.

Расійскія ўлады абвінавачваюць Саўчанка ў дачыненні да гібелі журналістаў Ігара Карнелюка і Андрэя Валошына 17 чэрвеня ў пасёлку Металіст пад Луганскам: па версіі Следчага камітэта Расіі, яна карэктавала агонь украінскіх мінамётчыкаў, пад чый абстрэл трапілі Карнялюк з Валошыным разам з групай узброеных сепаратыстаў.

Старшы лейтэнант Саўчанка і яе абарона кажуць, што лётчыцу захапілі сепаратысты пад Луганскам і затым без нейкіх законных падставаў пераправілі на расійскую тэрыторыю, інфармуе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі