Украінскія войскі працягваюць адступаць пад Луганскам (карта)

Таксама яны пакінулі пасёлак Георгіеўка пад Луганскам, інфармуе УНІАН. Адзначаецца, што адна з прычын адыходу — вельмі прафесійны абстрэл пазіцый украінскага войска расійскімі артылерыстамі. Ці ўдасца ўтрымаць украінцам гарады Лутугіна і Шчасце, невядома. Каля іх канцэнтруюцца расійскія войскі.

Яшчэ адна "гарачая кропка" — раён Марыупаля. Па-ранейшаму чакаецца ўдар расійскіх войскаў з боку Новаазоўска. Праўда, украінскія сілавікі мяркуюць, што прарыў расійскіх танкаў варта чакаць не каля Марыупаля, а на поўначы — у раёне Валнавахі.

Фота — АР, УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі