Украінскага дэпутата закатавалі і ўтапілі жывым у рацэ

Прэс-служба МУС Украіны пацвердзіла, што Рыбак — адзін з двух загінулых, чые целы знайшлі ў рацэ Тарэц каля пасёлка Райгарадок Данецкай вобласці. Праваахоўнікі кажуць, што абодвух загінулых катавалі, а потым у непрытомным стане, яшчэ жывымі, утапілі, піша "Украінская праўда".



Па словах сведкі, які падаў заяву ў міліцыю, 17 красавіка невядомыя скралі дэпутата Горлаўскага гарсавета Уладзіміра Рыбака. Яго сілай пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі ў невядомым напрамку чацвёра мужчын у камуфляжнай форме і ў масках.



Перад гэтым Рыбак актыўна ўдзельнічаў у мітынгу "За адзіную Украіну" перад будынкам Горлаўскага гарсавета. Пасля заканчэння мітынгу дэпутат накіраваўся ў будынак гарсавета для сустрэчы з мэрам горада. Паводле некаторых звестак, ён збіраўся зняць сцяг так званай "Данецкай рэспублікі". Аднак трапіць у будынак гарсавета ён не змог — перашкодзілі сепаратысты. МУС Украіны вінаваціць сепаратыстаў і ў выкраданні Рыбака.



Фота — gorlovka.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі