Украінскае войска вызваліла Аўдзееўку, ідзе "зачыстка" Ілавайска

Украінскія сілавікі сцвярджаюць, што сярод тэрарыстаў ёсць найміты з Чачэніі, Сербіі, Асеціі, інфармуе УНІАН.

Сёння з'явілася інфармацыя, што тэрарысты збілі яшчэ адзін украінскі ваенны самалёт. Здарылася гэта над Харцызскам у Данецкай вобласці. Пазней украінскі бок заявіў, што самалёт не быў збіты, ён "патрапіў на прыцэльванне сістэмы "Бук", але здолеў сыйсці і прызямліўся "ў зададзеным раёне".

На карце фіялетавым колерам вылучаныя тэрыторыі ў Данецкай і Луганскай абласцях, якія яшчэ кантралююць тэрарысты. Фота — ICTV

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі