Украінец забіў удзельніка АТА ў лякарні за тэлефон

Як піша censor.net.ua, міліцыя атрымала паведамленне з лякарні, што 37-гадоваму вайскоўцу нанеслі цялесныя пашкоджанні. Высветлілася, што 35-гадовы жыхар Мікалаеўскай вобласці стукнуў па твары пацыента, у выніку чаго той зваліўся на зямлю і стукнуўся патыліцай. 

Адзначаецца, што прычынай сваркі стаў мабільны тэлефон пацярпелага. 

Ёсць звесткі, што сваякі вайскоўца ў яго смерці вінавацяць і лекараў дыспансера, якія позна накіравалі свайго пацыента ў спецыялізаваную ўстанову для кваліфікаванай меддапамогі. 

Фота — obozrevatel.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі