Указ Лукашэнкі: Адміністрацыю прэзідэнта скароцяць да 118 чалавек

Указ Лукашэнкі: Адміністрацыю прэзідэнта скароцяць да 118 чалавек

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны ўказ №40 ад 13 лютага 2017 года "Аб аптымізацыі Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Згодна з ім колькасць работнікаў Адміністрацыі скарачаецца да 118 чалавек. Прычым дзяржаўнымі службоўцамі будуць толькі 108.

Раней паведамлялася, што колькасць супрацоўнікаў Адміністрацыі скароціцца на 30%. Кіраўніца Адміністрацыі Наталля Качанава называла лічбу ў 108 супрацоўнікаў.

Згодна з указам, уводзяцца дзве новыя пасады памочнікаў прэзідэнта — па пытаннях заканадаўчай і судовай дзейнасці і па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы.

А прэс-сакратар прэзідэнта цяпер будзе каардынаваць дзейнасць буйных дзяржаўных СМІ — Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Другога нацыянальнага тэлеканала, СТВ, агенцтва БЕЛТА, газеты "Советская Белоруссия", рэдакцыйна-выдавецкага дома "Звязда".

Указ набудзе моц 1 траўня 2017 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі