УЕФА агучыў змены ў Лізе чэмпіёнаў

УЕФА агучыў змены ў Лізе чэмпіёнаў

УЕФА агучыў змены ў Лізе чэмпіёнаў. Яны датычаць складу ўдзельнікаў, клубных каэфіцыентаў і размеркавання прызавых. Пры гэтым фармат правядзення Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы застанецца ранейшым. Ужо з 2018 года ў клубных турнірах зменіцца сістэма кваліфікацыі, інфармуе сайт uefa.org.

Паведамляецца, што чатыры наймацнейшыя чэмпіянаты паводле рэйтынгу будуць гарантавана мець па 4 месцы ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. Гэта — Англія, Іспанія, Нямеччына і Італія. На сённяшні дзень Іспанія, Нямеччына і Англія маюць па 3 такіх месцы (а таксама па 1 — у плэй-оф кваліфікацыі), Італія мае толькі 2 гарантаваныя месцы (і адно — у плэй-оф). Пераможца Лігі Еўропы наўпрост патрапіць у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў, а не ў плэй-оф, як цяпер.  

Падзел на шлях чэмпіёнаў і шлях прадстаўнікоў ліг у Лізе чэмпіёнаў УЕФА захаваецца. Змяняецца сістэма падліку клубных каэфіцыентаў. У бліжэйшай будучыні клубы будуць ацэньваць выключна па іх выніках, каэфіцыент асацыяцыі не будзе ўплываць на каэфіцыент клуба. Пры яго разліку улічаць гістарычныя поспехі клуба ў турніры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі