У ЗША серыйны гвалтаўнік шукае рамантычнага кахання праз інтэрнэт

У ЗША серыйны гвалтаўнік шукае рамантычнага кахання праз інтэрнэт

У ЗША серыйны гвалтаўнік, якога асудзілі за чатыры пажыццёвыя тэрміны зняволення, шукае рамантычнага кахання праз інтэрнэт. Яго анкета з’явілася на спецыяльным сайце знаёмстваў для зняволеных.

51-гадовы Роберт Торэс, які дваццаць гадоў таму жорстка згвалтаваў чатырох жанчын, цяпер піша, што шукае рамантычных кабет, якія адкрытыя магчымасці знайсці сапраўднае каханне.

Вязні амерыканскіх турмаў не маюць доступу ў інтэрнэт, але могуць звязацца з адміністрацыяй спецыяльнага сайта праз звычайную пошту і даслаць ім сваю анкету. Далее анкета размяшчаецца ў сеціве і калі нехта на волі захоча ліставацца з вязнем, то далей камунікацыя з ім ідзе таксама праз звычайную пошту.

Адна з ахвяраў Торэса знайшла яго профіль на сайце і цяпер патрабуе ад уладаў, каб яму забаранілі шукаць жанчын для адносінаў. У шэрагу амерыканскіх штатаў дзейнічае забарона для асуджаных за сэксуальныя злачынствы заводзіць сабе сяброў па перапісцы і цяпер пацярпелая ад дзеянняў гвалтаўніка жанчына дамагаецца, каб у штаце Тэхас, дзе адбывае пакаранне Торэс, таксама ўвялі адпаведныя законы, паведамляе ВВС.

Праўда, пакуль рамантычным гвалтаўніком ніхто не зацікавіўся — жанчыны яму не пішуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі