У ЗША на аўтазапраўцы застрэлілі 34-гадовага мінчука

У ЗША на аўтазапраўцы застрэлілі 34-гадовага мінчука

У ЗША ў штаце Джорджыя на аўтазапраўцы застрэлілі 34-гадовага мінчука Віталя Мяліка. Здарэнне адбылося 3 лютага. Тэлеканал FOX5 паведамляе, што ў яго ўзнікла сварка з двума невядомымі ва ўзросце 18-25 гадоў. Адзін з іх, афраамерыканец, узяў з аўтамабіля вінтоўку і стрэліў у беларуса. Мужчына памёр на месцы. Цяпер паліцыя шукае зламыснікаў, якія з'ехалі з месца забойства.

Сёлета Мялік мог атрымаць амерыканскае грамадзянства, да яго збіралася пераехаць сям'я — жонка і двое малых дзяцей. Цяпер жонка загінулага збірае грошы на візу і пералёт у ЗША за целам мужа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі