Вы тут

У ЗША на 99-м годзе жыцця памёр вынаходнік "Біг Мака"

Фота: АР

У ЗША на 99-м годзе жыцця памёр вынаходнік "Біг Мака" Майкл Дэлігаці. Ён першым прыдумаў дадаваць у бургеры рэстарана McDonald's дзве катлеты і два кавалкі сыру.

"Бі-Бі-Сі" нагадвае, што пад гэтай гандлёвай маркай ён адкрыў рэстаран у Пенсільваніі ў 1967 годзе. Ідэя Дэлігаці заключалася ў тым, каб зрабіць больш складаны і больш пажыўны бургер, чым тыя, якія ў той час складалі аснову меню рэстаранаў McDonald's. Спачатку бургеры з катлетамі і сырам атрымліваліся занадта вільготнымі, таму паміж катлетамі паклалі яшчэ адну булку. З даданнем "сакрэтнай падліўкі" атрымаўся знакаміты "Біг Мак". Вынайдзены Майклам Дэлігаці сэндвіч на сённяшні дзень прадаецца больш чым у 100 краінах свету.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі