У ЗША актывісты пагражаюць сарваць інаўгурацыю Трампа

У ЗША актывісты пагражаюць сарваць інаўгурацыю Трампа

20 студзеня тысячы дэманстрантаў хочуць зладзіць акцыю пратэсту ў Вашынгтоне, каб сарваць інаўгурацыю Дональда Трампа, абранага прэзідэнтам ЗША.

Паводле інфармацыі Бі-Бі-Сі, пратэстоўцы плануюць заблакаваць усе 12 пунктаў пропуску да месца правядзення цырымоніі каля Капітолія, дзе Трамп павінен прынесці прысягу, і ўздоўж Пенсільванія-авеню. Таксама яны хочуць дэманстрацыямі і перакрываннем дарог сарваць традыцыйны інаўгурацыйны баль.

Арганізатары рыхтуюць і іншыя "сюрпрызы", але пры гэтым асцерагаюцца сутычак з прыхільнікамі Трампа. Агулам у Вашынгтоне дазволы на разнастайныя акцыі 20 студзеня атрымалі 27 ініцыятыўных групаў. Гэта ў чатыры разы больш, чым у сярэднім выдавалася дазволаў у дні інаўгурацыі ў ранейшыя гады.

На інаўгурацыі Трампа чакаецца 800 тысяч гледачоў. Пільнаваць іх бяспеку будуць больш за 15 тысяч сілавікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі