У Віцебску раскідваюць аб’явы пра вакансіі з платнымі тэлефанаваннямі

Улёткі кампаніі “ЛайтРэвенью” з прывабнымі прапановамі розных вакансій былі раскіданыя ў паштовыя скрыні дамоў па праспекце Фрунзэ, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”. У аб’яве пазначаны кантактны тэлефон 8-902-211-42-42.

Такія нумары з пачаткам на 8-902 выдаюцца “Белтэлекамам” для арганізацыі доступу для даведачна-інфармацыйнай службы, платнай або для абанентаў стацыянарнай сеткі электрасувязі. Такім чынам, плаціць за званок трэба па тарыфе, які ўсталяваў уладальнік лініі.

На Віцебшчыне ўжо ёсць пацярпелыя, якія спрабавалі знайсці працу, патэлефанаваўшы па гэтым нумары. Між тым фірма рэкламуе свае паслугі па ўсёй Беларусі — у газетах, на форумах, у сацыяльных сетках.

“Белтэлекам” папярэджвае, што абаненты павінны быць уважлівымі і асцярожнымі пры выкарыстанні платных даведачна-інфармацыйных службаў. Трэба ўважліва вывучыць рэкламную інфармацыю пра ўмовы аказання паслуг і, у прыватнасці, іх кошт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі