Вы тут

У Віцебску хлопец напаў на 15-гадовую школьніцу ў ліфце

Здымак з архіву.

У Віцебску хлопец напаў на 15-гадовую школьніцу ў ліфце. Здарэнне адбылося 9 студзеня. Зламыснік зайшоў за дзяўчынкай у пад'езд, а пасля — у ліфт, дзе пачаў распранацца і "спрабаваў здзейсніць дзеянні сэксуальнага характару". Школьніца не спалохалася, аказала актыўны супраціў, крычала, клікала на дапамогу, і гвалтаўнік быў вымушаны ўцячы (яму не ўдалося заблакаваць ліфт і дзверы кабіны адкрылася на апошнім паверсе), паведаміў БЕЛТА начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віктар Сянько.

Школьніца сама патэлефанавала ў міліцыю. Ужо праз тры гадзіны зламыснік быў затрыманы. Ім аказаўся 19-гадовы навучэнец аднаго з віцебскіх каледжаў, які жыве ў суседнім доме. Акрамя таго, стала вядома пра яшчэ адзін факт сэксуальнага дамагання, да якога затрыманы можа мець дачыненне — у суседнім пад'ездзе адбыўся такі ж інцыдэнт з 28-гадовай жанчынай. Праводзіцца праверка.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі