У Велікодную ноч у Оршы на пажары загінула маладая мама і дзве дачкі

У Оршы ў ноч на Вялікдзень адбылася трагедыя. Як інфармуе БЕЛТА, 11 красавіка каля 23.30 аршанскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на вуліцы Магілёўскай гарыць двухпакаёвая кватэра.

На пажары загінула 29-гадовая жанчына і дзве яе дачкі — 6 і 7 гадоў. Агонь знішчыў таксама мэблю на кухні.

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі