У Турцыі спынілі скандальную справу аб карупцыі

Усяго пад следствам знаходзілася 53 чалавекі, але ж не ўдалося сабраць пераканаўчых доказаў удзелу кагосьці з падазраваных у карупцыйных схемах. Скандал пачаўся пасля таго, як сыны дваіх міністраў былі абвінавачаныя ў хабарніцтве.

Цяперашні прэзідэнт Турцыі, а ў той час прэм’ер-міністр Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў тады, што лічыць гэтую справу аб карупцыі сфабрыкаванай з мэтай адхіліць яго ад улады.

Эрдаган асабіста распарадзіўся зняць з расследавання некалькі пракурораў, якія яму не дагадзілі, а таксама спрабаваў заблакаваць у Турцыі сацыяльныя сеткі і інтэрнэт-рэсурсы, праз якія распаўсюджваліся кампраметуючыя ўрад матэрыялы.

Напрыклад, на партале YouTube з’явіўся запіс тэлефонная размовы, у якой Эрдаган і яго сын абмяркоўваюць, як пазбавіцца ад буйных сум грошай, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі