У траўні ў Беларусі падаражэюць некаторыя віды цыгарэтаў

У Беларусі ў траўні падаражэюць некаторыя віды цыгарэтаў, перадае БЕЛТА.

На 500 рублёў падаражэюць цыгарэты Oscar — яны стануць каштаваць 11 тысяч рублёў. Кошт цыгарэтаў Dunhill Blue і Dunhill Gold вырасце на 2000 рублёў — да 22 тыс.руб.

На тыя ж 2000 падаражэюць цыгарэты Davidoff і стануць каштаваць 24 тыс.руб. за пачак. Выключэннем будуць Davidoff Black і White (King Size Superslims) — кошт на іх павысіцца на 1500 руб. Пачак гэтых цыгарэтаў будзе каштаваць 19 тыс.руб.

Нагадаем, што ў Беларусі вытворцы і імпарцёры цыгарэтаў маюць права штомесяц мяняць максімальныя рознічныя кошты на тытунёвыя вырабы. Напрыклад, у сёлетнім красавіку цыгарэты ў Беларусі не даражэлі.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі