У Тэгеране сустрэліся міністры абароны Ірана і Беларусі

Першы раунд перамоў паміж міністрамі абароны Ірана і Беларусі Мустафой Махамедам Наджарам і Леанідам Мальцавым адбыўся ў нядзелю ў Тэгеране.
Беларускі міністр знаходзіцца там з двухдзённым візітам па запрашэнні кіраўніка іранскага ваеннага ведамства.

Як паведамілі замежныя інфармагенцтвы, Мустафа Махамед Наджар заявіў, што яго ведамства ўсяляк стараецца пашыраць свае сувязі ў галіне абароны і бяспекі.

Паводле яго слоў, у нашых краін складваюцца падобныя пункты погляду на міжнародныя і рэгіянальныя пытанні, што і прывяло да жаданага супрацоўніцтва.

У сваю чаргу, Мальцаў адзначыў "важную ролю" Ірана ў рэгіянальнай і міжнароднай палітыцы і выказаў гатоўнасць Беларусі заключыць абаронны саюз з Ісламскай Рэспублікай.

Фота з сайту www.irna.ir

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі