У Тэгеране абрынуўся 17-павярховы гандлёвы комплекс, загінулі дзясяткі чалавек

У Тэгеране абрынуўся 17-павярховы гандлёвы комплекс, загінулі дзясяткі чалавек

У цэнтры Тэгерана ў выніку пажару абрынуўся 17-павярховы гандлёвы комплекс Plasco, загінулі не менш за 50 чалавек, каля 100 атрымалі раненні. Як інфармуе тэлеканал "Еўраньюс", прычыны ўзгарання на 9-м паверсе невядомыя. У момант, калі будынак абрынуўся, у ім знаходзіліся дзясяткі пажарных, якія некалькі гадзін змагаліся з агнём.

Вядома, што будынак быў узведзены ў 1962 годзе. Яго ўладальнікаў неаднаразова папярэджвалі, што ён нетрывалы. Іранскія тэлегледачы бачылі, як абрынуўся шматпавярховік, у жывым эфіры — тэлеканалы рабілі прамыя ўключэнні з пажару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі