У Светлагорскім раёне ляснік абгарэў, пераліваючы бензін

У Светлагорскім раёне ляснік абгарэў, пераліваючы бензін

61-гадовы ляснік атрымаў тэрмічныя апёкі, калі пераліваў бензін. У другой палове дня 1 верасня рэчыцкія выратавальнікі атрымалі паведамленне, што абгарэлы мужчына трапіў у лякарню з апёкамі 1,2,3 ступені 13% цела.

У той дзень ляснік быў на складзе лясніцтва ў вёсцы Дуброва Светлагорскага раёна і пераліваў бензін з металічнай каністры ў пластыкавую. Як мяркуецца, пары гаручай вадкасці ўспыхнулі з-за статычнай электрычнасці, пасля чаго загарэліся рэчы пацярпелага. У выніку мужчына атрымаў апёкі, інфармуе прэс-служба МНС.

 

У Светлагорскім раёне ляснік абгарэў, пераліваючы бензін

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі