У суботу ў Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег

У суботу ў Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег

У суботу, 18 сакавіка, у Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег. Ападкі магчымыя амаль па ўсёй тэрыторыі нашай краіны. Уначы і раніцай месцамі — слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.

Як паведамляе БЕЛТА, тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 1 градуса да плюс 4, у дзённыя гадзіны прагназуецца ад 3 да 9 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі