У суботу ў Беларусі без ападкаў, у нядзелю — снег

У суботу ў Беларусі без ападкаў, у нядзелю — снег

У суботу, 28 лістапада, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень невялікі мокры снег магчымы ў Брэсцкай вобласці. Месцамі — слабы галалёд, на некаторых участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, 2-7 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе 2-8 марозу, месцамі — да 12, у дзённыя гадзіны — ад 3 градусаў ніжэй за нуль да 2 градусаў са знакам плюс.

Беларускія сіноптыкі папярэджваюць, што ў нядзелю, 29 лістапада, у нашай краіне прагназуюцца складаныя ўмовы надвор'я. Амаль па ўсёй Беларусі пройдзе снег, мокры снег, ва ўсходніх абласцях — з дажджом.

Фота: Bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі