У суботу праходзіць ЦТ па пяці замежных мовах

У суботу праходзіць ЦТ па пяці замежных мовах

25 чэрвеня ў Беларусі праходзіць цэнтралізаванае тэставанне па пяці замежных мовах. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, на англійскую мову запісаліся 22 тысячы 558 абітурыентаў, на нямецкую — 2 тысячы 456 чалавек. Французскую мову планавалі здаваць 734 чалавекі, іспанскую — 159, кітайскую — 14 абітурыентаў.

Напярэдадні прайшло ЦТ па фізіцы, якое здавалі 26 тысяч 91 абітурыент. Пры гэтым 1 тысяча 625 чалавек не з’явіліся на ўступныя выпрабаванні (было зарэгістравана 27 тысяч 718 абітурыентаў). Аднаго абітурыента выдалілі з аўдыторыі, бо ён спрабаваў скарыстацца мабільным тэлефонам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі