У суботу ў Беларусі чакаецца дождж і да +7

Уначы часам прагназуюцца дажджы, перадае БЕЛТА. Удзень на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер будзе заходні 6-11 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду, удзень па захадзе — з парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе +1...+7 градусаў.

Фота — pilipovich.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі