У студзені беларусы прадалі валюты на $131 млн больш, чым купілі

У студзені беларусы прадалі валюты на $131 млн больш, чым купілі

У студзені 2017 года беларусы прадалі валюты на $131 млн больш, чым купілі. Паводле статыстычных дадзеных, якія ў сераду апублікаваў Нацыянальны банк, у мінулым месяцы насельніцтва прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на 564,39 млн долараў у эквіваленце, а купіла — 433,08 млн долараў.

Як паведамляла Еўрарадыё, беларусы летась прадалі амаль на 1,9 млрд долараў больш, чым купілі.

Што да суб'ектаў гаспадарання-рэзідэнтаў Беларусі, то ў 2016 годзе яны прадалі замежнай валюты на 1 млрд 279,27 млн долараў у эквіваленце, купілі ж 1 млрд 292,32 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі