У страшнай аварыі на МКАД загінуў чалавек

У страшнай аварыі на МКАД загінуў чалавек

У страшнай аўтааварыі, якая здарылася ўначы 2 сакавіка, на Мінскай кальцавой аўтадарозе, загінуў 20-гадовы юнак, а яшчэ пяцёра чалавек атрымалі траўмы. Здарэнне адбылося каля 2.45 на 22-м кіламетры МКАД, паведамляе tut.by са словаў прадстаўніцы ДАІ Кастрычніцкага раёна Вікторыі Царук.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль "Аўдзі" ехаў па знешнім кальцы МКАД у напрамку вуліцы Кіжаватава ў першай паласе. Кіроўца не справіўся з кіраваннем, машына вылецела за межы дарогі і ўрэзалася ў слуп.

Акрамя кіроўцы ў аўто былі яшчэ пяць чалавек — дзве дзяўчыны і чатыры хлопцы. Хто менавіта быў за рулём падчас ДТЗ, пакуль не вядома. 

Спецыялісты высвятляюць прычыны і акалічнасці аварыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі