У снежні ў Беларусі падаражэюць цыгарэты

У снежні ў Беларусі падаражэюць цыгарэты

Ад 1 снежня ў Беларусі падаражэюць многія віды цыгарэт, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах.

Так, сярод прадукцыі Гродзенскай тытунёвай фабрыка "Нёман" на 200 рублёў падаражэюць NZ Safari і NZ Safari 4, на 300 — "Кронан", "Кронан 7", "Фэст" , "Фэст 7", Фэст COMPACT, Фэст COMPACT 7, Фэст SUPERSLIMS, Фэст SUPERSLIMS 7, Credo, Minsk city, Minsk capital, NZ BLACK COMPACT, NZ GOLD COMPACT і інш.

На 400 рублёў вырастуць кошты на "Магнат", "Магнат 7", "Мінск", "Мінск 7", "Прэм'ер", "Прэм'ер 7", Мінск SUPERSLIMS, Мінск 5 SUPERSLIMS, NZ 8, NZ 10, NZ Black, NZ Gold, Queen Elite SUPERSLIMS, Queen SUPERSLIMS, Solange, Solange Menthol, Alliance (у тым ліку Original, Classic, Original Compact, Original Slims) і інш.

На 500 рублёў даражэйшымі стануць цыгарэты Pall Mall (у тым ліку Nanokings Silver, Superslims Blue, Premium Blue, Premium Azure, Premium Silver), Monte Сarlo (у тым ліку Super Slims Fantasy, Super Slims Intrigue) і інш. На 600 рублёў падаражэюць COOPER Bio-filter, на 700 — Glamour.

На 800 рублёў падаражэюць цыгарэты Kent (у прыватнасці, HD Navy Blue, Silver, White, HDs Blue, Nanotek Blue, Nanotek Silver, Nanotek White, Kent iSWITCH), Vogue (у прыватнасці, Bleue, Lilas, Menthe), Winston (у прыватнасці, Super Slims Blue, Super Slims Silver, Super Slims Fresh Menthol) і інш. Цыгарэты Luckies Red, Silver, Blue, Click & Roll вырастуць у кошце на 900 рублёў.

Вырастуць расцэнкі і на цыгарэты вытворчасці ТАА "Тытунь-Інвест". Так, "Карона", "Карона Блакітная", "Карона Слім", "Форт", "Форт 7" падаражэюць на 200 рублёў, More і Magna — на 400 рублёў, LD (у тым ліку Red, Blue, Silver) — на 600 рублёў. На 800 рублёў даражэйшымі стануць Mild Seven, Mevius, некаторыя віды Winston.

Уздымуцца кошты і на цыгарэты, якія прывозіць "Беларусьгандаль". Так, на 5 тыс.руб. вырастуць кошты на Sobranie (у прыватнасці, Coctail і Black Russian), на 4 тыс.руб. падаражэюць некаторыя віды Richmond, а на 1000 руб. — Dunhill Blue і Gold.

Фота: tvc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі