У СМІ з'явілася непацверджаная інфармацыя пра смерць Іслама Карымава

У СМІ з'явілася непацверджаная інфармацыя пра смерць Іслама Карымава

У інтэрнэт-СМІ з'явілася непацверджаная інфармацыя пра смерць прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава. Паводле звестак міжнароднага агенцтва "Фергана", гэта адбылося ў панядзелак каля 13-й ці 14-й гадзіны паводле беларускага часу.

Расійскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў апараце прэзідэнта Узбекістана абверглі гэтую інфармацыю. Паводле іх, стан Карымава стабільны.

Ніякіх афіцыйных заяваў на гэты конт не паступала.

Напярэдадні дачка Карымава — Лола — паведаміла ў сацыяльных сетках, што яе бацька перажыў інсульт.

78-гадовы Карымаў нязменна кіруе Узбекістанам з 1989 года. Праваабаронцы называюць яго ў ліку самых жорсткіх дыктатараў свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі