У Слоніме тры падлеткі знеслі бетонны плот, каб спадабацца дзяўчатам

У Слоніме тры непаўналетнія падлеткі гулялі з дзяўчатамі ў адным з мікрараёнаў горада. Каб спадабацца дзяўчатам, хлопцы вырашылі пахваліцца сілай. Яны сталі біць нагамі па жалезабетонным плоце і пашкодзілі 8 панэляў.

Шкода, прычыненую Слонімскай ЖКГ, склала амаль тры мільёны рублёў, піша газета "Вечерний Гродно".

На аднаго дзевяцікласніка пачалі крымінальную справу. Двух другіх падлеткаў паставяць на прафілактычны ўлік міліцыі, бо яны яшчэ не дасягнулі ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Ілюстрацыйнае фота — kharkov.all.biz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі