У Славянску праходзіць антытэрарыстычная аперацыя (фота, відэа)

Украінскі вайсковы экспер Дзмітрый Тымчук напісаў у Facebook, што "Славянск актыўна пакідаюць расійскія вайскоўцы".

***

Пуцін — пра спецаперацыю ў Славянску: Гэта вельмі сур'ёзнае злачынства. Расійскі прэзідэнт пракаментаваў апошнія падзеі ва ўкраінскім горадзе, які ўтрымліваюць сепаратысты (відэа)

Фота — Reuters

***

"Падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, падраздзяленнямі МУС і Мінабароны дэблакіраваныя і знішчаныя 3 блокпосты незаконных узброеных фармаванняў у паўночна-ўсходняй частцы горада Славянска Данецкай вобласці, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МУС Украіны. — Падчас баявога сутыкнення да 5 тэрарыстаў былі знішчаныя. З боку ўдзельнікаў антытэрарыстычнай аперацыі адзін баец атрымаў раненні".

Мінабароны таксама паведамляе, што падчас правядзення аперацыі былі распаўсюджаныя ўлёткі, у якіх насельніцтва заклікаюць захоўваць спакой, па магчымасці не пакідаць свае дамы, не адпускаць дзяцей без нагляду бацькоў на вуліцы горада, не паддавацца на правакацыі і не выконваць злачынныя загады прадстаўнікоў самаабвешчанай незаконнай улады.

Раней каля 12 гадзін паведамлялася, што блокпост пад Славянскім, які размешчаны на харкаўскай трасе побач з былым пастом ДАІ, узялі пад кантроль узброеныя сілы Украіны.

"У выніку перастрэлкі тры чалавекі з сіл атрада самаабароны забітыя. Невядомыя абстралялі і журналістаў, але з прадстаўнікоў СМІ ніхто не пацярпеў", — адзначае Краматорск.info.

Блокпост ўжо занялі ўкраінскія вайскоўцы.

‪Таксама паведамляецца, што на пад'ездзе да Славянска гараць шыны на блокпосце каля Камбікормавага завода — з боку Храстышча. Мабільная сувязь працуе з перабоямі.

У Славянску расце напружанне. Над горадам кружаць верталёты, якія мяркуючы па ўсім, кантралююць перамяшчэнне ваенных, паведамляе Slavgorod.

Як паведамляюць відавочцы, да горада з некалькіх бакоў сцягваецца бронетэхніка ўкраінскай арміі.

Людзі, якія жывуць на ўскраінах горада паведамляюць пра тое, што чуваць стрэлы.

Па словах прэс-сакратара Народнага апалчэння Славянска Стэлы Харошавай, на дадзены момант у раёне сяла Храстышча ідзе перастрэлка, будынак выканкама вызвалілі ад грамадзянскіх асоб і адправілі іх па дамах.

Паводле матэрыялаў Украінскай праўды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі