У сераду ў Беларусі чакаецца да 24 цяпла, дажджы і навальніцы

У сераду ў Беларусі чакаецца да 24 цяпла, дажджы і навальніцы

Уначы ў сераду, 25 траўня, у Беларусі ападкі магчымыя толькі месцамі, а ўдзень кароткачасовыя дажджы і навальніцы пройдуць амаль па ўсёй краіне.

Вецер будзе паўночна-усходні, 2-7 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў падчас навальніц. Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе 7-12 градусаў са знакам плюс, у начныя гадзіны — ад 18 да 24 цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як інфармавала Еўрарадыё, да канца тыдня ў Беларусі пацяплее. Уначы будзе 9-15 градусаў цяпла, удзень — 20-25 градусаў вышэй за нуль, на поўдні — да 28 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі