У сераду па Беларусі зноў пройдуць навальніцы з моцнымі залевамі

У сераду па Беларусі зноў пройдуць навальніцы з моцнымі залевамі

У бліжэйшыя суткі, 27 ліпеня, у Беларусі прагназуецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы ў заходніх і цэнтральных раёнах, а ўдзень на большай часты тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У асобных раёнах чакаюцца моцныя залевы, удзень месцамі магчымы град.

Вецер будзе няўстойлівы, з парывамі 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах у асобных раёнах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 15 да 20 градусаў цяпла, удзень будзе 24-29 градусаў, па паўднёвым усходзе — 30-33 градусы вышэй за нуль, перадае БЕЛТА  са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі