Вы тут

У Seha-лізе БГК імя Мяшкова ў гасцях прайграў венгерскаму "Веспрэму"

Фота з архіву bgk-meshkova.com

8 лістапада ў рамках Seha-лігі Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова гуляў у гасцях у венгерскага "Веспрэма". Гаспадары, дзейныя чэмпіёны турніру, выйгралі ў беларускага клуба з мінімальнай перавагай — 31:30.

Найбольшую колькасць мячоў у БГК забіў у гэтай гульні Растка Стойкавіч — 9.

Перамога дазволіла венгерскаму клубу ўзняцца над БГК у турнірнай табліцы. На цяперашні час яна выглядае так: 1. "Вардар" (Македонія) — 28 ачкоў (10 матчаў). 2. "Заграб" (Харватыя) — 19 (8). 3. "Веспрэм" (Венгрыя) — 18 (7). 4. БГК — 17 (10) 5. "Цэле" (Славенія) — 12 (8). 6. "Гарэнье" (Славенія) — 9 (8).

Наступны матч у Sеha-лізе брэстаўчане правядуць 22 лістапада ў Босніі. Іх сапернікамі стануць гандбалісты "Ізвіждача". Доам БГК згуляе 12 і 19 лістапада ў Лізе чэмпіёнаў супраць шведскага "Крысціянстада" і славенскага "Цэле".

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Удзельніка шэсця на Дзень Волі вядуць на суд. Фота: Еўрарадыё