У Санкт-Пецярбургу разбіўся аўтобус з беларускімі турыстамі

У Курортным раёне Пецярбурга разбіўся аўтобус, у якім ехалі сямёра грамадзян Беларусі.

Як паведамляе spbdnevnik.ru, аварыя адбылася зранку ў суботу. кіроўца мікрааўтобуса Volkswagen Transporter не справіўся з кіраваннем. У выніку мікрааўтобус сутыкнуўся з аўтамабілем Mitsubishi, вылецеў на ўзбочыну і ўрэзаўся ў апору ліній электраперадач.

На месцы аварыі загінуў адзін з пасажыраў аўтобуса, 25-гадовы мужчына з Беларусі. У шпіталь трапілі кіроўца і астатнія пяць пасажыраў. Дарэчы, два з іх — старэйшыя браты загінулага. Ва ўсіх іх — траўмы рознай ступені цяжкасці.

Фота — autoevolution.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі